Сёння ў нашай краіне адзначаюць Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. 🇧🇾
12.05.24 Сёння ў нашай краіне адзначаюць Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. 🇧🇾
Гэта свята ўстаноўлена ўказам Прэзідэнта Беларусі №157 ад 26 сакавіка 1998 года і адзначаецца штогод у другую нядзелю мая.
Згодна з артыкулам 19 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь сімваламі нашай краіны як суверэннай дзяржавы з’яўляюцца Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн. Гэта сімвалы гістарычнай памяці, якія злучаюць гераічнае мінулае, сучаснасць і будучыню беларускай дзяржавы. Яны з’яўляюцца найважнейшымі атрыбутамі суверэнітэту і незалежнасці Айчыны.
Эталон герба і Палажэнне аб сцягу зацверджаны ўказам ад 7 чэрвеня 1995 года па выніках рэспубліканскага рэферэндуму, праведзенага 14 мая 1995 года.
5 ліпеня 2004 года быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь», які вызначае іх апісанне і парадак выкарыстання. Апошнія змены ў выяве Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь былі зацверджаны ў студзені 2021 года.
12 красавіка 2023 года Прэзідэнт падпісаў указ №105, згодна з якім назва свята была зменена з «Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь» на «Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь».
#ДеньГосударственногоФлагаГербаигимна #учреждениеСДЮШОР5 #сдюшор5могилев
← Да навін