Спартакіяда
У г. Гомелі, у Палацы лёгкай атлетыкі, 6–7 лютага 2024 г. адбылася Спартакіяда ДЮСШ, СДЮШОР Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы сярод юнакоў і дзяўчат 2009–2010 г.н.
🏅 Дасягненні нашых спартсменаў
Еўсцігнееў Ягор — сярэбраны медаль на дыстанцыі 60 м з бар’ерамі з вынікам 8,85!
Адміністрацыя Магілёўскай гарадской СДЮШОР №5 віншуе спартсмена‑выхаванца Еўсцігнеева Ягора з заваяваннем сярэбранага медаля!
Жадаем заўсёды быць на вышыні сваіх магчымасцяў, не спыняцца на дасягнутым і пакарыць новыя вяршыні. Няхай удача суправаджае на кожным кроку. Поспехаў, натхнення і ўпэўненасці ў сабе!
← Да навін